ЗАСЦЕРАЖЫЦЕ СЯБЕ – І ГЭТЫМ ЗАСЦЕРАЖЭЦЕ ГРАМАДСТВА

Прафсаюзныя арганізацыі чыгуначнага вузла занепакоены тым, каб кожны працаўнік усвядоміў небяспечнасць эпідэміялагічнай сітуацыі.

На ўсіх прадпрыемствах створаны неабходныя ўмовы для захоўвання санітарных правілаў. Пры ўваходзе ўстаноўлены дазатары з дэзінфіцыруючымі сродкамі. У кожным кабінеце праціраюцца крэслы, ручкі і клавіатура камп’ютараў. Машыністам выдаюцца маскі і пальчаткі. Дызель-цягнікі апрацоўваюцца адпаведнымі хімікатамі, як і пакоі для прыему ежы. Для папярэджання масавага скаплення людей перапынак на абед адбываецца ў перыяд з 11 да 14 гадзін з вызначаным дакладным часам для кожнай змены. Для выканання ахоўных мерапрыемстваў выдзяляюцца істотныя фінансавыя ўкладанні.

Адміністрацыі і прафкамы паказваюць прыклад работы, падпарадкаваны рэжыму часовых абмежаванняў. Вытворчыя нарады і пасяджэнні праводзяцца ў фармаце відэканферэнцыі. Чыгуначнікі далучыліся да дабрачынных акцый на карысць работнікаў медыцынскіх устаноў, якія стаяць на пярэднім рубяжы барацьбы за наша жыццё. Акрамя сродкаў з прафсаюзнага бюджэту, што пералічваюцца на рахункі бальніцы для абароны калектываў сферы аховы здароўя, вызваленыя прафсаюзныя лідэры вылучылі на гэтыя мэты і ўласныя грошы.

Але ў гэтай небяспечнай сітуацыі неабходны і асабісты ўдзел кожнага чалавека. Людзі павінны больш адказна ставіцца да свайго здароўя. У адпаведнасці з рэкамендацыямі медыкаў трэба ўстрымацца ад частых кантактаў, пры зносінах захоўваць так званую сацыяльную дыстанцыю ў 1-1,5 метра. Асабліва спадзяемся на свядомасць тых, хто мае прыкметы вострых рэспіраторных інфекцый. Калі адчуваеце недамаганне, застаньцеся дома і не распаўсюджвайце хваробу на навакольных.

Шаноўныя землякі! На час адкіньце самаўпэўненасць і адмоўцеся ад традыцыйных звычак. Трэба засяродзіцца на клопаце пра сваіх блізкіх. Самае галоўнае ў гэтым сэнсе – зберагчы сваё здароўе. Калі адчуваеце неабходнасць у самаізаляцыі, прапануем пуцёўку ў чыгуначныя санаторыі, дзе аздараўленне адбываецца пад наглядам медыкаў.

Гэта так проста – захоўваць правілы асабістай гігіены, засцерагаць сябе ахоўнымі сродкамі. Верым у самасвядомасць нашых працаўнікоў. У светлыя велікодныя дні жадаем усім добрага настрою і аптымізму, што спрыяе пераадоленню любых цяжкасцей. Няхай нішто не азмрочыць спрадвечныя святы. Беражыце друг друга.

Аляксандр МАТОР, старшыня прафкама лакаматыўнага дэпо.